Інфармацыя па тэхніцы бяспекі – Samsung RL23THCTS User Manual
Page 92

6_
інфармацыя па тэхніцы бяспекі
інфармацыя па тэхніцы бяспекі
ЗНАКІ СТРОГАГА ПАПЯРэДЖАННЯ ДЛЯ
ВЫКАРЫСТАННЯ (ПРАцЯГ)
• Не кладзіце на халадзільнік прадметы, напоўненыя вадой.
- Праліццё вады можа выклікаць пажар ці паражэнне электрычным токам.
• Не дазваляйце дзецям вісець на дзверы.
- Невыкананне гэтых патрабаванняў можа выклікаць сур'ёзную траўму.
• Не пакідайце дзверы халадзільніка адчыненымі, калі ён знаходзіцца без
нагляду і не дазваляйце дзецям забірацца ў халадзільнік.
- Існуе рызыка таго, што дзіця апынецца зачыненым унутры і атрымае
сур'ёзную траўму з-за нізкай тэмпературы.
• Не засоўвайце рукі пад прыбор.
- Вострыя краі могуць нанесці траўму.
• Не дазваляйце дзецям станавіцца на накрыўку выдвіжной шуфляды.
- Яна можа паламацца, а дзіця рызыкуе паслізнуцца.
• Не перапаўняйце халадзільнік ежай.
- Калі дзверы адчыняюцца, прадметы могуць выпасці і выклікаць траўму ці
матэрыяльныя страты.
• Не захоўвайце ў халадзільніку лятучыя ці вогненебяспечныя рэчывы, такія
як бензол, растваральнік, алкаголь, эфір ці звадкаваны нафтавы газ.
- Захоўванне любых такіх прадуктаў можа выклікаць выбухі.
• Не захоўвайце ў халадзільніку фармацэўтычныя прэпараты, чуллівыя да
нізкіх тэмператур, навуковыя матэрыялы ці іншыя прадукты, чуллівыя да
нізкіх тэмператур.
- Прадукты, якія патрабуюць строгага кантролю тэмпературы, не павінны
захоўвацца ў халадзільніку.
• Не кладзіце ў халадзільнік і не выкарыстоўвайце ўнутры яго электрычныя
прыборы, акрамя выпадкаў, калі яны маюць тып, рэкамендаваны
вытворцам.
• Не выкарыстоўвайце фен для высушвання камеры халадзільніка. Не
стаўце запаленую свечку ў халадзільнік для ліквідацыі непрыемных пахаў.
- Гэта можа выклікаць паражэнне электрычным токам альбо пажар.
• Не дакранайцеся вільготнымі рукамі да ўнутраных сценак маразільніка
альбо прадуктаў, якія ў ім захоўваюцца.
- Гэта можа выклікаць абмаражэнне.
• Не выкарыстоўвайце механічныя прылады альбо любыя іншыя сродкі
з мэтай паскарэння працэсу размарожвання, акрамя рэкамендаваных
вытворцам.
• Будзе асцярожнымі, каб не пашкодзіць контур халадагента.
ПАПЯРЭДЖАННЕ
DA99-03236J(BEL-4).indd 6
2010.6.15 5:17:41 PM