Наладжванне вашага халадзільніка, Наладжванне халадзільніка, Парады па эканоміі электраэнергіі – Samsung RL23THCTS User Manual
Page 106
![background image](/manuals/418488/106/background.png)
20_
наладжванне
наладжванне Вашага халадзільніка
НАЛАДЖВАННе ХАЛАДЗІЛЬНІКА
Цяпер, калі Вы ўстанавілі новы халадзільнік на месца, Вы гатовы наладзіць яго і
атрымліваць асалоду ад усіх характарыстык і функцый прыбора.
Пасля выканання наступных крокаў Ваш халадзільнік павінен быць цалкам гатовы да працы.
Калі ён не будзе гатовы, спачатку праверце крыніцу сілкавання альбо звярніцеся да раздзела
ўстаранення няспраўнасцей у канцы дадзенай інструкцыі для карыстальніка. У выпадку
ўзнікнення далейшых пытанняў, звярніцеся ў свой сэрвісны цэнтр Samsung Electronics.
1. Пастаўце халадзільнік у адпаведнае месца з адпаведным зазорам
паміж сцяной і халадзільнікам. Глядзіце інструкцыі па ўстаноўцы ў гэтай
брашуры. (Глядзіце старонку 11)
2. Пасля падключэння халадзільніка ў сетку, пераканайцеся, што пры
адчыненні дзвярэй унутры запальваецца святло.
3. Устанавіце кантроль тэмпературы на самую халодную тэмпературу і
пачакайце адну гадзіну. Халадзільнік павінен трохі ахаладзіцца, а рухавік
павінен працаваць плаўна.
4. Пасля падключэння энергіі да халадзільніка спатрэбіцца некалькі гадзін,
каб ён дасягнуў патрэбнай тэмпературы. Калі тэмпература халадзільніка
стане дастаткова нізкай, у ім можна захоўваць ежу і напоі.
Парады па эканоміі электраэнергіі
- Устанавіце прыбор у прахалодным, сухім пакоі з адпаведнай вентыляцыяй.
Забяспечце, каб ён не падвяргаўся непасрэднаму ўздзеянню сонечнага святла і ніколі не
стаўце яго каля крыніцы гарачыні (напрыклад, радыятара).
- Ніколі не блакуйце вентыляцыйныя адтуліны альбо рашоткі прыбора.
- Астуджайце цёплыя прадукты харчавання перад тым, як класці іх у халадзільнік.
- Кладзіце замарожаныя прадукты ў халадзільнік для адтайвання.
Такім чынам Вы можаце выкарыстоўваць нізкую тэмпературу замарожаных прадуктаў
для ахаладжэння прадуктаў у халадзільніку.
- Не пакідайце дзвер халадзільніка адкрытай на доўгі час, калі кладзеце ў яго прадукты ці
дастаеце іх.
Чым меншы час дзвер застаецца адчыненай, тым менш ільду ўтворыцца ў маразільніку.
- Рэгулярна працірайце заднюю частку халадзільніка. Пыл павышае спажыванне энергіі.
- Не ўстанаўлівайце тэмпературу ніжэй, чым неабходна.
- Забяспечце дастатковую выцяжку паветра ўнізе і на задняй сценцы халадзільніка.
Не блакуйце вентыляцыйныя адтуліны.
- Пры ўстаноўцы пакідайце зазоры справа, злева, ззаду і зверху.
Гэта дапаможа панізіць спажыванне энергіі і выдаткі на электрычнасць.
DA99-03236J(BEL-4).indd 20
2010.6.15 5:17:52 PM