Інфармацыя па тэхніцы бяспекі, Знакі строгага папярэджання для устаноўкі – Samsung RL23THCTS User Manual
Page 90

4_
інфармацыя па тэхніцы бяспекі
інфармацыя па тэхніцы бяспекі
ЗНАКІ СТРОГАГА ПАПЯРэДЖАННЯ ДЛЯ
ТРАНСПАРТЫРОЎКІ І меСцА ЎСТАНОЎКІ
• Пры транспартыроўцы і ўстаноўцы прыбора неабходна забяспечыць ад
пашкоджанняў усе часткі халадзільнага контура.
- Распырскванне халадагента з труб можа прывесці да ўзгарання альбо
вызваць траўмаванне вачэй.
Калі знойдзена ўцечка, пазбягайце адкрытага вагню альбо патэнцыйных крыніц
узгарання, а таксама праветрыце пакой, у якім стаіць прыбор, цягам некалькіх мінут.
• Каб пазбегнуць утварэння вогненебяспечнай сумесі газу і паветра ў выпадку
ўцечкі з халадзільнага контуру, памер пакоя, у якім можна ўстанаўліваць
прыбор, павінен залежаць ад колькасці выкарыстоўваемага халадагенту.
• Ніколі не ўключайце прыбор з якімі-кольвек прызнакамі пашкоджання. У выпадку
сумненняў пракансультуйцеся са сваім гандлёвым прадстаўніком. Пакой, у якім
будзе ўстаноўлены халадзільнік, павінен мець 1 кубічны метр аб'ёма на кожныя
8 грам халадагента R600a унутры прыбора. Колькасць халадагента ў Вашым
халадзільніку пазначаная на ідэнтыфікацыйнай таблічцы ўнутры прыбора.
ЗНАКІ СТРОГАГА ПАПЯРэДЖАННЯ ДЛЯ УСТАНОЎКІ
• Не ўстанаўлівайце халадзільнік у вільготным месцы альбо там, дзе ён
можа кантактаваць з вадой.
- Пашкоджаная ізаляцыя электрычных частак можа выклікаць паражэнне
электрычным токам альбо пажар.
• Не стаўце халадзільнік пад непасрэдным уздзеяннем сонечнага святла альбо
гарачыні ад пячэй, прыбораў абагравання пакояў альбо іншых прыбораў.
• Не ўключайце некалькі прыбораў у адзін і той жа шчыт сілкавання.
Халадзільнік заўсёды павінен быць уключаны ў свой асобны электрычны
шчыт з намінальным напружаннем, якое пазначана на таблічцы прыбора.
- Гэта дазваляе забяспечыць найлепшае функцыянаванне, а таксама
прадухіляе перагрузку хатняй электраправодкі, што можа прывесці да
пажару ад узгарання перагрэтых правадоў.
• Не ўстаўляйце вілку, калі насценная разетка кепска замацаваная.
- Існуе рызыка паражэння электрычным токам альбо пажару.
• Не выкарыстоўвайце шнур з расколінамі ці перацёрты па даўжыні ці на любым з канцоў.
• Не згібайце празмерна шнур сілкавання і не стаўце на яго цяжкія прадметы.
• Ніколі не адключайце халадзільнік, цягнучы за шнур сілкавання. Заўсёды
моцна трымайце вілку і выцягвайце яе з разеткі.
- Пашкоджанне шнура можа выклікаць кароткае замыканне, пажар і/ці
паражэнне электрычным токам.
• Не выкарыстоўвайце каля халадзільніка аэразолі.
- Выкарыстоўванне каля халадзільніка аэразоляў можа прывесці да выбуху альбо пажару.
ПАПЯРЭДЖАННЕ
ПАПЯРЭДЖАННЕ
DA99-03236J(BEL-4).indd 4
2010.6.15 5:17:41 PM