Дадатак, Устараненне няспраўнасцяў – Samsung RL23THCTS User Manual
Page 113
![background image](/manuals/418488/113/background.png)
дадатак
_27
04 ДАДАТАК
дадатак
УСТАРАНеННе НЯСПРАЎНАСцЯЎ
ПРАБЛЕМА
ВЫРАШЭННЕ
Прыбор зусім не працуе
альбо тэмпература
занадта высокая.
• Праверце правільнасць падключэння вілкі сілкавання.
• Ці правільна зададзены кантроль тэмпературы на
пярэдняй панэлі?
• Ці свеціць сонца непасрэдна на прыбор альбо побач
ёсць крыніцы гарачыні?
• Ці знаходзіцца задняя сценка прыбора занадта блізка да сцяны?
• Калі абраць ВЫКЛЮЧЫЦЬ на панэлі кіравання, кампрэсар
працаваць не будзе.
Прадукты ў
халадзільніку
замарожаныя.
• Ці кантроль тэмпературы на пярэдней панэлі
ўстаноўлены на самую нізкую тэмпературу?
• Ці тэмпература асяроддзя занадта нізкая?
Чуваць незвычайныя
шумы.
• Праверце, ці прыбор устаноўлены на ўстойлівай і роўнай
падлозе.
• Ці знаходзіцца задняя сценка прыбора занадта блізка да сцяны?
• Ці патрапілі чужародныя аб'екты за прыбор ці пад яго?
• Ці шум даносіцца з кампрэсара прыбора?
• Падчас сціскання ці пашырэння розных аксэсуараў
чуваць гудзенне.
Пярэднія вуглы і бакі
прыбора цёплыя,
пачынае ўтварацца
кандэнсацыя.
• У пярэдніх вуглах прыбора ўсталяваныя цепластойкія
трубы, каб прадухіліць утварэнне кандэнсацыі.
Пры павышэнні тэмпературы асяроддзя гэта не заўсёды
можа быць эфектыўным. Аднак, гэта ў межах нормы.
• Пры вельмі вільготным надвор'і кандэнсацыя можа
ўтварацца на знешняй паверхні прыбора, калі вільгаць у
паветры кантактуе з прахалоднай паверхняй халадзільніка.
Вы нават можаце пачуць
бурбалкі вадкасці
ўнутры прыбора.
• Гэта халадагент, які ахалоджвае ўнутраную камеру прыбора.
Унутры прыбора
непрыемны пах.
• Ці ёсць унутры халадзільніка сапсаваныя прадукты?
• Праверце, ці прадукты з моцным пахам (напрыклад,
рыба) загорнутыя паветранепранікальна.
• Перыядычна мыйце халадзільнік і выкідайце ўсе
сапсаваныя ці падазроныя прадукты.
На сценках прыбора
ляжыць слой шэрані
(інея).
• Ці адтуліны для выхаду паветра заблакаваныя
прадуктамі, якія захоўваюцца ў халадзільніку?
• Размясціце прадукты як мага свабадней, каб
палепшыць вентыляцыю.
• Ці шчыльна зачынена дзвер?
На ўнутраных сценках
прыбора і вакол
гародніны ўтвараецца
кандэнсацыя.
• Прадукты з высокім утрыманнем вады захоўваюцца
не накрытымі, пры высокім узроўні вільготнасці альбо
дзвер доўга была адчыненай.
• Захоўвайце прадукты пад накрыўкай альбо ў шчыльна
зачыненых кантэйнерах.
DA99-03236J(BEL-4).indd 27
2010.6.15 5:18:7 PM