Знакі прыцягнення ўвагі для устаноўкі, Знакі строгага папярэджання для выкарыстання – Samsung RL23THCTS User Manual
Page 91

інфармацыя па тэхніцы бяспекі
_5
• Перад эксплуатацыяй халадзільнік павінен быць правільна ўстаноўлены і
размешчаны ў адпаведнасці з інструкцыяй.
• Пасля распакоўвання захоўвайце ўпаковачныя матэрыялы ў недасяжным
для дзяцей месцы.
- Існуе рызыка смерці ад удушэння ў выпадку, калі дзіця апране іх сабе на галаву.
• Падключыце разетку ў правільным палажэнні, каб шнур сілкавання звісаў уніз.
- Калі вілку падключыць наадварот, провад можа пераламацца і выклікаць
пажар альбо паражэнне электрычным токам.
• Пераканайцеся, што вілка не прыціснута і не пашкоджана задняй сценкай халадзільніка.
• Пры перасоўванні халадзільніка будзьце ўважлівыя, каб не наехаць на шнур
сілкавання і не пашкодзіць яго.
- Гэта можа стварыць пажаранебяспечную сітуацыю.
• Прыбор павінен быць размешчаны так, каб пасля ўстаноўкі Вы мелі доступ да вілкі.
• Халадзільнік павінен быць заземлены.
- Вы павінны зазямліць халадзільнік, каб прадухіліць уцечку энергіі ці
паражэнне электрычным токам з-за ўцечкі тока з халадзільніка.
• Ніколі не выкарыстоўвайце ў якасці «зямлі» газавыя трубы, тэлэфонныя лініі
ці іншыя патэнцыйныя громаадводы.
- Неправільнае выкарыстанне вілкі зазямлення можа выклікаць паражэнне
электрычным токам.
• Калі шнур сілкавання пашкоджаны, неадкладна звярніцеся да вытворцы ці
сэрвіснага агента, каб яго замяніць.
• Толькі кваліфікаваны спецыяліст ці сэрвісная кампанія могуць замяняць
засцерагальнік на халадзільніку.
- Невыкананне гэтых патрабаванняў можа выклікаць паражэнне
электрычным токам альбо траўму.
ЗНАКІ ПРЫцЯГНеННЯ ЎВАГІ ДЛЯ УСТАНОЎКІ
• Месца для ўстаноўкі халадзільніка павінна мець дастатковую плошчу і плоскую паверхню.
- Калі халадзільнік стаіць не гарызантальна, унутраная сістэма ахаладжэння
можа працаваць неправільна.
• Вентыляцыйная адтуліна ў корпусе прыбора ці ўстановачнай канструкцыі
не павінна быць заслоненай.
• Прыбор нельга выкарыстоўваць на працягу 2 гадзін пасля ўстаноўкі.
ЗНАКІ СТРОГАГА ПАПЯРэДЖАННЯ ДЛЯ ВЫКАРЫСТАННЯ
• Не ўстаўляйце вілку сілкавання мокрымі рукамі.
• Не захоўвайце прадметы наверсе прыбора.
- Калі дзверы адчыняюцца ці зачыняюцца, прадметы могуць упасці і
выклікаць траўму і/ці матэрыяльныя страты.
УВАГА
ПАПЯРЭДЖАННЕ
DA99-03236J(BEL-4).indd 5
2010.6.15 5:17:41 PM