beautypg.com

Беларускi – MAXWELL MW-3016 W User Manual

Page 33

background image

БЕЛАРУСКI

33

ПРАС MW-3016

Апісанне
1. Сопла распырсквальніка вады
2. Вечка залівальнай адтуліны
3. Рэгулятар сталай падачы пары
4. Кнопка рэжыму самаачысткі
5. Клавіша распырсквальніка вады
6. Клавіша дадатковай падачы пары
7. Індыкатар

уключэння/выключэння

награвальнага элемента

8. Ручка
9. Абарона сеткавага шнура
10. Рэгулятар тэмпературы
11. Падстава праса
12. Рэзервуар для вады
13. Паказальнік максімальнага ўзроўня вады

«MAX»

14. Падэшва праса
15. Мерная шкляначка

МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад эксплуатацыяй уважліва азнаёмцеся з
інструкцыяй па эксплуатацыі і захавайце яе для
выкарыстання ў якасці даведкавага матэрыялу.
• Перад уключэннем пераканайцеся, што

напруга ў электрасетцы адпавядае працоўнай
напрузе праса.

• Сеткавы шнур забяспечаны “еўравілкай”;

уключайце яе ў разетку, якая мае надзейны
кантакт зазямлення.

• У пазбяганне рызыкі ўзнікнення пажару не

выкарыстоўвайце перахаднікі пры падлучэнні
прылады да электрычнай разеткі.

• У пазбяганне перагрузкі электрычнай сеткі

не ўключайце адначасова некалькі прылад з
вялікай спажыванай магутнасцю.

• Не выкарыстоўвайце прас з пашкоджанай

сеткавай вілкай, пашкоджаным сеткавым
шнуром, а таксама з любымі іншымі
няспраўнасцямі.

• Выкарыстоўвайце прас строга па прызначэнні,

як апісана ў інструкцыі.

• Стаўце прас на роўную, устойлівую паверхню,

ці карыстайцеся прасавальнай дошкай.

• Не пакідайце ўключаны прас без нагляду.

• Пры напаўненні рэзервуара вадой заўсёды

вымайце вілку сеткавага шнура з разеткі.

• Вечка залівальнай адтуліны павінна быць

зачынена падчас прасавання.

• Забараняецца заліваць у рэзервуар для

вады араматызуючыя вадкасці, воцат,

раствор крухмалу, рэагенты для выдалення
шумавіння, хімічныя рэчывы і г.д.

• Пазбягайце кантакту адкрытых участкаў скуры

з гарачымі паверхнямі праса ці выходзільнай
парай, каб пазбегнуць апёкаў.

• Сачыце, каб сеткавы шнур не знаходзіўся на

прасавальнай дошцы і не дакранаўся гарачых
паверхняў.

• Перад адключэннем/падлучэннем праса

да электрычнай сеткі ўсталюйце рэгулятар
тэмпературы ў становішча “MIN”, а рэгулятар
сталай падачы пары ў становішча

«

» (сталая

падача пары выключана).

• Заўсёды адключайце прас ад сеткі, калі вы ім

не карыстаецеся.

• Пры адключэнні праса ад электрычнай сеткі

заўсёды трымайцеся за сеткавую вілку, ніколі
не цягніце за сеткавы шнур.

• У пазбяганне паразы электрычным токам

не апускайце прас у ваду ці ў любыя іншыя
вадкасці.

• Перад тым як прыбраць прас, дайце яму

цалкам астыць і зліце рэшткі вады.

• Злівайце ваду толькі пасля адключэння праса

ад сеткі.

• Не карыстайцеся прасам пасля яго падзення, а

таксама пры наяўнасці бачных пашкоджанняў
ці ў выпадку праходжання.

• У пазбяганне паразы электрычным токам

ніколі не разбірайце прас самастойна; пры
выяўленні няспраўнасці звяртайцеся толькі
ў аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны
цэнтр.

• Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць прас

у якасці цацкі.

• Дадзеная прылада не прызначана

для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з
абмежаванымі магчымасцямі. У вылучных
выпадках асоба, якая адказвае за бяспеку,

павінна даць адпаведныя і зразумелыя
інструкцыі пра бяспечнае выкарыстанне
прылады і тых небяспеках, якія могуць узнікаць
пры няправільным выкарыстанні прылады.
Не дазваляйце ім карыстацца прасам без
нагляду.

• Захоўвайце прас у вертыкальным становішчы

ў сухім, прахалодным месцы, недаступным
для дзяцей і людзей з абмежаванымі
магчымасцямі.

• Прылада прызначана толькі для хатняга

выкарыстання.

MW-3016.indd 33

MW-3016.indd 33

05.10.2011 15:19:29

05.10.2011 15:19:29