beautypg.com

Беларускi – MAXWELL MW-1101 W User Manual

Page 39

background image

39

БЕЛАРУСКI

памятайце, што яго насычанасць
залежыць ад сорту яблыкаў.
Выбірайце сорт яблыкаў, які дае
найбольш адпавядаючы вашаму
густу сок. Выціскайце сок з пладоў
разам са скуркай. Няма неабходнасці
вырэзваць асяродак.

• Яблычны сок хутка цямнее, уліце ў яго

некалькі кропляў лімоннага соку – гэта
затрымае працэс цямнення соку.

Пейце сок адразу пасля его
прыгатавання. Калі сок доўга
захоўваецца на паветры, ён губляе
свае смакавыя якасці і харчовую
каштоўнасць.

Калі сок будзе захоўвацца ў
халадзільніку, пераліце яго ў чыстую
бутэльку з накрыўкай, каб ён не
ўвабраў пабочныя пахі прадуктаў,
якія захоўваюцца ў халадзільніку.
Непажадана захоўваць сок у металічнай
ёмістасці, таму што ён можа набыць
адпаведны смак.

• У сокавыціскалцы не рэкамендуецца

перапрацоўваць садавіну з высокім
утрыманнем крухмалу ці пекціну, такія
як бананы, папайя, авакада, інжыр,
абрыкосы, манга, чырвоныя і чорныя
парэчкі. Для перапрацоўкі гэтых відаў
садавіны выкарыстоўвайце іншыя
кухонныя прыборы.

Сокавыціскалка не можа
выкарыстоўвацца для перапрацоўкі
вельмі цвёрдых і валакністых прадуктаў,
такіх як какос, рэвень ці айва.

ЧЫСТКА СОКАВЫЦІСКАЛКІ

Пасля заканчэння работы ці перад
чысткай заўсёды выключайце прыбор
і адключайце яго ад электрасеткі.

Рэкамендуем прамываць здымныя
дэталі цёплай вадою з нейтральным
мыючым сродкам.

Адтуліны фільтра-таркі зручней
прамываць з адваротнага боку. Трэба
быць пільным падчас прамывання

фільтра-таркі, тарка мае цвёрдую
паверхню. Не выкарыстоўвайце
для прамыўкі фільтра-таркі
пасудамыечную машыну.

Маторны блок сокавыціскалкі
выцірайце вільготнай тканінаю.
Забараняецца апускаць маторны блок
у ваду ці выціраць яго пад струменем
вады.

Не выкарыстоўвайце жорсткія губкі,
абразіўныя, агрэсіўныя чысцячыя
сродкі, а таксама растваральнікі.

Некаторыя прадукты, напрыклад,
морква, паімідоры ці буракі могуць
пафарбаваць пластмасавыя дэталі
сокавыціскалкі. Выдаліць плямы
можна сухой тканінаю, змочанаю ў
алеі, пасля чаго неабходна прамыць
дэталі цёплай вадою з мяккім мыючым
сродкам і высушыць.

ЗАХОЎВАННЕ

Перад тым як прыбраць прыбор на
захоўванне, прасачыце, каб ён быў
адключаны ад электрасеткі.

Выканайце патрабаванні раздзела
ЧЫСТКА СОКАВЫЦІСКАЛКІ.

Захоўвайце прыбор у месцы,
недасяжным для дзяцей.

MW-1101.indd 39

MW-1101.indd 39

27.05.2009 9:40:49

27.05.2009 9:40:49