Беларускi – Vitek VT-1227 User Manual
Page 33

33
БЕЛАРУСКI
(гафраваны, рэльефны і г.д.), то лепш за ўсё
яго прасаваць пры нізкай тэмпературы.
• Спачатку адсартуйце рэчы па тэмпературы
прасавання: сінтэтыку да сінтэтыкі, поўсць
да поўсці, бавоўна да бавоўны і г.д.
• Прас награваецца хутчэй, чым астывае.
Таму спачатку рэкамендуецца прасаваць
рэчы пры нізкай тэмпературы (напрыклад,
сінтэтычныя тканіны).
• Пасля чаго пераходзіце да прасавання
пры больш высокіх тэмпературах (шоўк,
поўсць). Вырабы з бавоўны і лёну прасуйце
ў апошнюю чаргу.
• Калі ў склад тканіны ўваходзяць змешаныя
валокны, то неабходна ўсталяваць
тэмпературу прасавання самую нізкую
(напрыклад, калі выраб складаецца з
поліэстэру і з бавоўны, тое яго варта
прасаваць пры тэмпературы, падыходнай
для поліэстэру "•”).
• Калі вы не можаце вызначыць склад
тканіны, то знайдзіце на вырабе месца,
якое не прыкметна пры нашэнні, і шляхам
эксперымента абярыце тэмпературу
прасавання (заўсёды пачынайце з
самай нізкай тэмпературы і паступова
павялічвайце яе, пакуль не даможацеся
жаданага выніку).
• Вельветавыя і іншыя тканіны, якія хутка
пачынаюць ільсніцца, варта прасаваць
строга ў адным кірунку (у кірунку ворса) з
невялікім націскам.
•
Каб пазбегнуць з'яўлення льсняных
плям на сінтэтычных і шаўковых тканінах,
прасуйце іх са сподняга боку.
УСТАЛЁЎКА ТЭМПЕРАТУРЫ
ПРАСАВАННЯ
• Падніміце ручку (6) і яна зафіксуецца, каб
апусціць ручку (6) націсніце кнопку (11) і
апусціце ручку.
• Перад уключэннем праса ў электрычную
сетку ўсталюйце перамыкач напругі
сілкавання (14) у адпаведнасці з напругай
у электрычнай сетцы. Пасля выкарыстання
праса пры напрузе сеткі 120В заўсёды
ўсталёўвайце перамыкач (14) у становішча
240В, гэта прадухіліць выйсце праса з
ладу пры ўключэнні праса ў электрычную
сетку з падвышанай напругай.
•
Разматайце сеткавы шнур і ўстаўце
сеткавую вілку у разетку.
•
Завароткам рэгулятара (9) усталюйце
патрабаваную тэмпературу прасавання:
"•”, “••”, “•••” “max” (у залежнасці ад тыпу
тканіны), пры гэтым загарыцца індыкатар
(7).
•
Пастаўце прас у вертыкальнае
становішча.
• Калі тэмпература падэшвы праса (12)
дасягне ўсталяванай тэмпературы,
індыкатар (7) загасне, можна прыступаць
да прасавання.
Нататка:
- Пры першым уключэнні награвальны
элемент праса абгарае, таму магчыма
з’яўленне невялікай колькасці дыму
ці старонняга паху, гэта звычайная
з’ява.
СУХОЕ ПРАСАВАННЕ
•
Усталюйце кнопку ўкл./выкл. сталай
падачы пары (2) у верхняе становішча
(падача пары выключана).
• Завароткам рэгулятара тэмпературы (9)
усталюйце патрабаваную тэмпературу
прасавання.
•
Пастаўце прас у вертыкальнае
становішча.
• Калі тэмпература падэшвы праса (12)
дасягне ўсталяванай тэмпературы,
індыкатар (7) загасне, можна прыступаць
да прасавання.
• Пасля завяршэння працы выміце вілку
сеткавага шнура з разеткі і дачакайцеся
поўнага астывання праса.
• Націсніце на кнопку (11) і апусціце ручку
праса (6) уніз.
РАСПЫРСКВАЛЬНІК ВАДЫ
Вы можаце завільгатніць тканіну, націснуўшы
некалькі разоў на кнопку распырсквальніка
вады (3)
• Пераканайцеся, што ў рэзервуары досыць
вады.
ПАРАВОЕ ПРАСАВАННЕ
Пры паравым прасаванні неабходна
ўсталяваць рэгулятар тэмпературы (9) у
становішча “MAX”.
1227.indd 33
1227.indd 33
21.03.2011 12:51:38
21.03.2011 12:51:38