Беларускi – Vitek VT-1253 User Manual
Page 32

БЕЛАРУСКI
32
ПАРАВЫ ПРАС
АПІСАННЕ
1. Сопла распырсквальніка вады
2. Вечка залівальнай адтуліны
3. Рэгулятар сталай падачы пары/уключэнне
рэжыму самаачысткі SELF CLEAN
4. Кнопка распырсквальніка вады
5. Кнопка дадатковай падачы пары
6. Ручка
7. Абарона сеткавага шнура
8. Падстава праса
9. Індыкатар уключэння/выключэння
награвальнага элемента
10.Рэгулятар тэмпературы
11.Рэзервуар для вады
12.Падэшва праса
13.Паказальнік максімальнага ўзроўня вады
14.Ёмістасць для залівання вады
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад эксплуатацыяй уважліва прачытайце
інструкцыю, а таксама звярніце ўвагу на
ілюстрацыі.
•
Перад уключэннем пераканаецеся, што
напруга ў сетцы адпавядае працоўнай
напрузе праса.
• Сеткавы шнур забяспечаны "еўравілкай”;
уключайце яе ў разетку, якая мае надзейны
кантакт зазямлення.
• У пазбяганне рызыкі ўзнікнення пажару
не выкарыстоўвайце перахаднікі, пры
падлучэнні прыбора да электрычнай разеткі.
• У пазбяганне перагрузкі электрычнай сеткі
не ўключайце адначасова некалькі прыбораў
з вялікай спажыванай магутнасцю.
•
Выкарыстоўвайце прас толькі ў мэтах,
прадугледжаных інструкцыяй.
•
Не выкарыстоўвайце прыладу па-за
памяшканнямі.
• Стаўце прас на роўную ўстойлівую паверхню
ці карыстайцеся прасавальнай дошкай.
• Не пакідайце ўключаны прас без нагляду.
• Заўсёды адключайце прас ад сеткі, калі не
карыстаецеся ім.
• Пры напаўненні рэзервуара вадой заўсёды
вымайце вілку з разеткі.
• Адтуліна для запаўнення вадой павінна быць
зачынена падчас прасавання.
•
Забараняецца заліваць у рэзервуар
для вады араматычныя вадкасці, воцат,
раствор крухмалу, рэагенты для выдалення
шумавіння, хімічныя рэчывы і г.д.
• Пазбягайце кантакту адкрытых участкаў скуры
з гарачымі паверхнямі праса ці выходзільнай
парай, каб пазбегнуць атрымання апёкаў.
• Сачыце, каб сеткавы шнур не звешваўся
з краю прасавальнай дошкі, а таксама не
дакранаўся гарачых паверхняў.
• Перад адключэннем/падлучэннем праса
да электрычнай сеткі, усталюйце рэгулятар
тэмпературы ў становішча “MIN”.
• Пры адключэнні праса ад электрычнай сеткі
заўсёды трымаецеся за сеткавую вілку, ніколі
не цягніце за сеткавы шнур.
• Каб пазбегнуць паразы электрычным токам,
не апускайце прас у ваду ці ў любую іншую
вадкасць.
• Перад тым як прыбраць прас, зліце рэшткі
вады і дайце яму цалкам астыць.
• Злівайце ваду толькі пасля адключэння праса
ад сеткі.
• Не выкарыстоўвайце прас з пашкоджанай
сеткавай вілкай, сеткавым шнуром, а таксама
з любымі іншымі няспраўнасцямі.
• Не карыстайцеся прасам пасля яго падзення,
пры наяўнасці бачных пашкоджанняў ці ў
выпадку праходжання.
• У пазбяганне паразы электрычным токам
ніколі не разбірайце прас самастойна; пры
выяўленні няспраўнасці звяртайцеся толькі ў
аўтарызаваны сэрвісны цэнтр.
•
Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць
прыладу ў якасці цацкі.
• Захоўваеце прыбор у месцы недаступным
для дзяцей і людзей з абмежаванымі
магчымасцямі. Не дазваляйце ім карыстацца
прыладай без нагляду.
• Дадзеная
прылада
не
прызначана
для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з
абмежаванымі магчымасцямі, калі толькі
ім не дадзены адпаведныя і зразумелыя
ім інструкцыі пра бяспечнае карыстанне
прыладай і тых небяспеках, якія могуць
узнікаць пры яе няправільным карыстанні
лідзьмі, якія адказваюць за іх бяспеку.
• Захоўваеце прас у вертыкальным становішчы
ў сухім прахалодным месцы, недаступным
для дзяцей.
ДЛЯ ХАТНЯГА ВЫКАРЫСТАННЯ
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
• Выміце прас з пакавання, пры наяўнасці
абароны на падэшве (12) выдаліце яе.
•
Пераканаецеся, што напруга ў сетцы
адпавядае працоўнай напрузе праса.
32
1253.indd 32
1253.indd 32
27.05.2010 10:58:53
27.05.2010 10:58:53