Беларускi – MAXWELL MW-3008 VT User Manual
Page 30

30
БЕЛАРУСКI
ВЫБАР ВАДЫ
Для запаўнення рэзервуара
выкарыстоўвайце водаправодную ваду.
Калі водаправодная вода жорсткая,
то рэкамендуецца змешваць яе з
дыстыляванай вадой у суадносінах 1:1,
пры вельмі жорсткай вадзе змешвайце яе
з дыстыляванай вадой у суадносінах 1:2
ці выкарыстоўвайце толькі дыстыляваную
ваду.
Заўвага: Забараняецца заліваць у
рэзервуар для вады (10) араматызуючыя
вадкасці, воцат, раствор крухмалу,
рэагенты для ачышчэння ад накіпу,
хімічныя сродкі і т.п.
НАПАЎНЕННЕ РЭЗЕРВУАРА ДЛЯ ВАДЫ
Перад тым як заліць воду ў прас,
пераканайцеся, што ён адключаны ад
сеткі.
• Устанавіце рэгулятар пастаяннай падачы
пары (3) ў становішча - падача пары
выключана.
• Адчыніце крышку залівачнай адтуліны
(2).
• Заліце ваду, шчыльна зачыніце крышку
(2).
Заўвагі:
• Не налівайце ваду вышэй меткі MAX.
•
Калі пад час прасавання неабходна
даліць ваду, то адключыце прас і
выцягніце сеткавую вілку з разеткі.
• Пасля того як вы закончыце прасаваць,
выключце прас, дачакайцеся яго
поўнага астывання пасля чаго
адчыніце крышку залівачнай адтуліны
(2), перавярніце прас і зліце рэшткі
вады.
ТЭМПЕРАТУРА ПРАСАВАННЯ
Перад пачаткам эксплуатацыі пратэстуйце
нагрэты прас на кавалку тканіны, каб
пераканацца, што падэшва праса (13) і
рэзервуар для вады (10) чыстыя.
•
Заўсёды перад прасаваннем рэчаў
глядзіце на ярлык вырабу, дзе
ўказана рэкамендуемая тэмпература
прасавання.
• Калі ярлык з указаннямі па прасаванню
адсутнічае, але вы ведаеце тып
матэрыялу, то для выбару тэмпературы
прасавання глядзіце табліцу.
Абазначэнні Тып тканіны (тэмпература)
•
сінтэтыка, нейлон, акрыл, поліэстэр
(нізкая тэмпература)
••
шоўк/шэрсць (сярэдняя
тэмпература)
•••
бавоўна/лён (высокая тэмпература)
• Табліца падыходзіць толькі для гладкіх
матэрыялаў. Калі матэрыял іншага тыпу
(гафрыраваны, рэльефны і г.д.), то лепш
прасаваць яго пры нізкай тэмпературы.
•
Спачатку адсартуйце рэчы па
тэмэпературы прасавання: шэрсць - да
шэрсці, бавоўна – да бавоўны і г.д.
•
Прас награецца хутчэй, чым астывае.
Пагэтаму спачатку рэкамендуецца
прасаваць рэчы, пры нізкай тэмпературы
(напрыклад, сінтэтычныя тканіны).
Пасля чаго прасуйце пры больш высокіх
тэмпературах (шоўк, шэрсць). Вырабы
з бавоўны і лёну прасуйце ў апошнюю
чаргу.
•
Калі выраб зроблены са смесавых
валокан, то неабходна ўстанавіць
самую нізкую тэмпературу прасавання
(напрыклад, калі рэч складаецца на 60%
з поліэстэра і на 40% з бавоўны, то яе
трэба прасаваць пры тэмпературы, якая
падыходзіць для поліэстэра «•»).
• Калі вы не можаце вызначыць матэрыял,
з якой зроблена рэч, знайдзіце на
ёй месца, якое не прыметна пры
носцы, і доследным шляхам выбярыце
тэмпературу прасавання (заўсёды
пачынайце з самай нізкай тэмпературы
і паступова павышайце яе, пакуль не
атрымаеце жадаемага рэзультату.).
• Вельветавыя і іншыя тканіны, якія хутка
пачынаюць ільсніцца, трэба прасаваць
толькі ў адным накірунку (у накірунку
ворсу) з невялікім націсканнем.
•
Каб пазбегнуць з'яўлення бліскучых
плям на сінтэтычных і шоўкавых тканінах,
прасуйце іх са сподняга боку.
MW-3008.indd 30
MW-3008.indd 30
14.12.2009 17:35:29
14.12.2009 17:35:29